БГУИР в Минске

«За адзін праект адных узнагародзілі, а мяне пазбавілі льготы». Абітурыент БДУІР паскардзіўся на рашэнне Мінадукацыі

25.06.2026 07:15 БДУІР. Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

Выпускнік Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка сцвярджае, што яго пазбавілі права на льготнае паступленне ў БДУІР, нягледзячы на паспяховы навуковы праект.
Читайте BGmedia в:

Выпускнік Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Мацвей Лысенка звярнуўся да грамадскасці пасля таго, як, паводле яго слоў, не атрымаў рэкамендацыю для льготнага паступлення ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). Сваёй гісторыяй ён падзяліўся ў TikTok.

Чытайце таксама: На Брэстчыне ЦЭ па расейскай мове выбралі тысячы выпускнікоў, а беларускамоўных груп у садках — толькі 2%

Хлопец сцвярджае, што быў удзельнікам навуковага праекта ў тэхнапарку, унёс значны ўклад у яго распрацоўку, але ў выніку не атрымаў рэкамендацыі Назіральнага савета, якая дазваляе паступаць без уступных выпрабаванняў.

национальный детский технопарк
Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, ілюстрацыйнае фота. Крыніца: sb.by

Праект атрымаў прызнанне, але рэкамендацыю далі не ўсім

Паводле слоў Мацвея, падчас навучання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку яго каманда працавала над праектам «Мабільны дыягнастычны робат-асістэнт для кантролю стану патэнцыйна небяспечных аб’ектаў на вытворчасці».

«Я ўнёс у гэтую распрацоўку дастойны і важкі ўклад, адказваў за тэхнічную і праграмную частку. Па выніках работы былі апублікаваныя навуковыя артыкулы ў зборніках канферэнцый, падрыхтаваныя тлумачальная запіска і прэзентацыя», — сцвярджае выпускнік.

Ён адзначае, што праект атрымаў станоўчую ацэнку і быў прадстаўлены на афіцыйнай выставе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.

«12 мая 2026 года на афіцыйнай выставе НДТП для членаў Назіральнага савета я асабіста паспяхова прадставіў і абараніў нашу распрацоўку перад камісіяй», — распавядае хлопец.

Пры гэтым, паводле яго слоў, адна з удзельніц гэтай жа каманды атрымала рэкамендацыю яшчэ годам раней і паступіла ва ўніверсітэт без уступных экзаменаў.

У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.

Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут

Што адказалі ў Мінадукацыі

Пасля адмовы ў выдачы рэкамендацыі Мацвей звярнуўся ў дзяржаўныя органы і асабіста да міністра адукацыі.

Як сцвярджае выпускнік, у адказе за подпісам намесніка міністра адукацыі яму паведамілі, што прычынай адмовы сталі заўвагі да абароны праекта.

У прыватнасці, гаварылася, што падчас прэзентацыі «недастаткова выразна былі сфармуляваны метадалагічныя характарыстыкі», а таксама што «недастаткова пацвярджалася логіка пабудовы даклада».

Таксама хлопцу паведамілі, што перагляд рашэння Назіральнага савета дзеючымі нарматыўнымі актамі не прадугледжаны.

«Адных узнагародзілі, а іншага пакінулі без льготы»

Менавіта гэтае тлумачэнне і выклікала ў выпускніка найбольшае абурэнне.

На яго думку, узнікае супярэчнасць: калі праект сапраўды меў настолькі істотныя недахопы, чаму раней за яго ўжо былі ўзнагароджаныя іншыя ўдзельнікі каманды.

«Калі праект меў такія крытычныя метадалагічныя недахопы, то на якой падставе Назіральны савет ужо выдаў па ім льготы двум іншым удзельнікам?» — задаецца пытаннем хлопец.

Ён таксама звяртае ўвагу, што выкладчыкі высока ацэньвалі яго працу.

«Як агульныя заўвагі да групавога праекта могуць служыць прычынай персанальнай адмовы канкрэтна мне, калі мае выкладчыкі напісалі мне выдатныя характарыстыкі, а сярэдні бал і партфоліа дыпломаў адпавядаюць крытэрыям?» — адзначае выпускнік.

Гісторыя стала вядомай у сацсетках

Гісторыя Мацвея распаўсюдзілася ў TikTok. У каментарах пад допісам мнгія карыстальнікі падтрымалі хлопца. Іншыя, акрамя гэтага, звярнулі ўвагу на праблему празрыстасці працэдуры выдачы рэкамендацый выпускнікам Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.

Сам хлопец сцвярджае, што гатовы прадставіць усе дакументы, якія пацвярджаюць яго словы, у тым ліку адказ Мінадукацыі, навуковыя публікацыі, матэрыялы праекта і дыпломы.

«Атрымліваецца, што за адзін і той жа праект дзяржаўная сістэма можа заахвоціць адных удзельнікаў, але выставіць за дзверы іншага, прыкрыўшыся фармальнай адпіскай», — гаворыцца ў ягоным звароце.

Пакуль Міністэрства адукацыі не дало афіцыйнага адказу на зварот хлопца.

Чытайце таксама: Беларуса, якога выключылі з БДЭУ за відэа, цяпер забіраюць у войска

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: