национальный концерт

Праўладны блогер заявіў, што дыскрымінацыі беларускай мовы няма — у TikTok яму запярэчылі

27.03.2026 06:30 Урачысты канцэрт у Барысаве, 20 сакавіка. Источник фото

Блогер паказаў у TikTok канцэрт у Барысаве з песнямі па-беларуску і заявіў, што размовы пра дыскрымінацыю мовы перабольшаныя. У каментарах з ім паспрачаліся.
Читайте BGmedia в:

Праўладны блогер Арцём пад нікам @ruporzdravomisliya заявіў у TikTok, што ў Беларусі нібыта няма ціску на беларускую мову і культуру. Нагодай для такой заявы стаў урачысты канцэрт у Барысаве, дзе выступалі народныя ансамблі і гучалі песні па-беларуску. Відэа з канцэрта ён апублікаваў у сваім акаўнце.

Чытайце таксама: У шклоўскай калоніі палітвязняў караюць за беларускую мову

Урачыстае мерапрыемства адбылося 20 сакавіка і было прысвечана падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Барысаўскага раёна за 2025 год. Культурна-забаўляльная частка прайшла ў Палацы культуры імя Горкага. Сярод выступленняў было і выкананне песень на беларускай мове мясцовым ансамблем.

@ruporzdravomisliya #беларусь #новостибеларуси #культура #борисов #беларускіцікток ♬ The Eternal Howl — Anil Narain Matai

У апублікаваным роліку блогер адзначыў, што такія выступленні нібыта сведчаць пра адсутнасць дыскрымінацыі нацыянальнай мовы ў краіне. Адначасова ён папракнуў людзей, якія крытыкуюць улады, у тым, што яны, паводле яго слоў, перабольшваюць праблему. «Але ж змагары скажуць вам пра прыгнёт беларускай мовы і культуры», — заявіў аўтар відэа.

государственное мероприятие
Скрыншот з відэа ў TikTok

Як беларусы адрэагавалі на ролік

Пад ролікам праўладнага блогера з’явілася шмат каментароў. Многія карыстальнікі не зразумелі прэтэнзіі аўтара да «змагароў», так і сэнсу ў ягоным відэа.

  • «Што да чаго?».
  • «Так калі канкрэтна, хто такія змагары?».

Іншыя каментатары звярнулі ўвагу на тое, што наяўнасць канцэрта па-беларуску яшчэ не сведчыць аб тым, што нацыянальная мова знаходзіцца ў бяспечным стане.

  • «А можна канцэрты на расейскай мове, а ўсё ДзяржСМІ перавесці на беларускую мову?».
  • «Беларуская мова найпрыгажэйшая. Але развіваць збіраюцца расейскую. Чаму так?».
  • «Ну нарэшце пачалі прыкарытнікі размаўляць на роднай мове».
  • «Гэта адна песня з 30 на беларускай, астатнія на расейскай мове. Ставяць толькі для галачкі, песні мусіць яшчэ з дасавецкіх часоў, паколькі ў іх іншых няма».
  • «Лукашэнка — адзіны прэзідэнт у свеце, які не ведае мовы краін, у якой ён нібыта прэзідэнт».

Што вядома пра дыскрымінацыю беларускай мовы ў краіне

Тэма становішча беларускай мовы ў краіне абмяркоўваецца ўжо не першы год. Беларускамоўныя грамадзяне неаднаразова паведамлялі пра выпадкі, калі ім адмаўлялі ў абслугоўванні або ігнаравалі звароты на беларускай мове ў крамах ці дзяржаўных установах.

Паводле даследаванняў, пра якія паведамлялася яшчэ ў 2021 годзе, такія сітуацыі адбываліся даволі рэгулярна, асабліва ў сферы паслуг. А ў 2024 годзе праваабаронцы зафіксавалі дзясяткі выпадкаў, калі беларуская мова, на іх думку, выціскалася з публічнай прасторы — ад маркіроўкі прадуктаў і транспартных абвестак да афіцыйных мерапрыемстваў.

Птушка з перавязаным клювам на чырвоным фоне
Птушка з перавязанай дзюбай на чырвоным фоне, як сімвал дыскрымінацыі беларуская мовы. Крыніца: penbelarus.org

Актывісты і журналісты, якія карысталіся беларускай мовай у паўсядзённым жыцці, у зняволенні сутыкнуліся з ціскам менавіта за тое, што размаўлялі па-беларуску. Нядаўна вызвалены і дэпартаваны ў Літву журналіст Яўген Меркіс распавёў, што за беларускую мову ў «палітычных» могуць з’явіцца праблемы ў калоніі:

«У шклоўскай калоніі мне хутка далі зразумець, што за беларускую мову ў цябе будуць гіганцкія праблемы. І на прыкладах іншых сядзельцаў стала зразумела, што я яшчэ больш прыцягну да сябе ўвагу, і пачнуць кідаць у ШІЗА, дзе можна нават за пару дзен пасадзіць здароўе. Потым – ПКТ, крытая турма».

З ціскам за карыстанне беларускай мовай сутыкнуўся і загінулы палітвязень Алесь Пушкін. Аб гэтым стала вядома ад ягонага сябра, мастака Уладзіміра Макавецкага:

«Яму кажуць: «Говори нормально!» Ён кажа: «Дык я ж нармальна, вось даклад даю». А яны: «Не, гэта не нармальна, давай, каб я цябе разумеў». Яны разумелі беларускую мову, але рабілі гэта наўмысна, каб яму цяжка было».

Адметна і тое, што беларуская мова амаль цалкам адсутнічае ў публічных заявах кіраўніцтва краіны. А праблема моўнай дыскрымінацыі цалкам замоўчваецца ў дзяржаўных медыя Беларусі. Калі гэтая тэма і ўзгадваецца, дык толькі ў кантэксце польскай акупацыі, як гэта зрабіў прапагандыст Вадзім Гігін, але ніколі — у дачыненні да Расейскай імперыі або цяперашняга кіраўніцтва краіны.

Чытайце таксама: Беларуская мова ў дзіцячых садках Брэста: колькі дзяцей выхоўваюцца па-беларуску?

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: