площадка детская с горками

Новую дзіцячую пляцоўку ў Магілёве пашкодзілі яшчэ да адкрыцця. Мясцовыя блогеркі загаварылі пра вандалізм

07.09.2026 14:27 Скрыншот з відэа, палепшаны нейрасеткай ChatGPT. Источник фото

Новую дзіцячую пляцоўку на вуліцы Прафсаюзнай у Магілёве пашкодзілі яшчэ да афіцыйнага адкрыцця. Праўладныя блогеркі загаварылі пра вандалізм.
Читайте BGmedia в:

У Магілёве новую дзіцячую пляцоўку на вуліцы Прафсаюзнай, 14а, паспелі пашкодзіць яшчэ да яе афіцыйнага адкрыцця.

Чытайце таксама: «Сям’я» не вытрымала і двух тыдняў. У Магілёве пашкодзілі новую скульптуру каля фантана

Пра гэта распавялі ў праўладным Telegram-канале «Магілёў — мой горад». На сітуацыю звярнула ўвагу «Магілёў.media».

Як стала вядома, пляцоўку ўсталявалі на гэтым тыдні. Яна мае даволі незвычайнае афармленне: тэматычна звязана з правіламі дарожнага руху, а таксама з дзейнасцю Дзяржаўтаінспекцыі.

площадка детская с горками
Дзіцячая пляцўка ў Магілёве на вуліцы Прафсаюзнай 14а. Скрыншот з відэа ў Telegram, палепшаны з дапамогай нейрасеткі ChatGPT

Пасля ўстаноўкі на пляцоўцы ўжо з’явіліся пашкоджанні. У відэа неназваная маладая дзяўчына кажа, што праблема вандалізму ў горадзе нібыта стаіць «вельмі востра».

«Бацькі, калі ласка, расказвайце сваім дзецям пра тое, што трэба шанаваць тое, што робіць для нас наш горад», — звярнулася яна да бацькоў.

Іншая блогерка паведаміла, што перад адкрыццём пляцоўку ўжо паспелі аднавіць.

Праўда, што менавіта было пашкоджана, аўтары відэа не ўдакладнілі. Не паведамляецца і пра тое, хто гэта зрабіў ды ці звярталіся па факце пашкоджання ў міліцыю.

Што засталося па-за ўвагай 

Сам па сабе заклік берагчы гарадскую інфраструктуру выглядае цалкам лагічна. Дзіцячыя пляцоўкі сапраўды робяць для дзяцей, і іх пашкоджанне азначае дадатковыя выдаткі на аднаўленне.

Аднак у гэтай гісторыі застаецца пытанне, чаму ўвага да гарадскога асяроддзя з’яўляецца толькі тады, калі нешта пашкодзілі самі жыхары.

У Магілёве рэгулярна мяняецца выгляд гарадскіх вуліц і двароў. Пры гэтым падчас добраўпарадкавання таксама знікаюць дрэвы, змяняюцца зялёныя зоны, а на месцы ранейшых насаджэнняў з’яўляецца асфальт або бетон.

Срубленные березы в сквере на Первомайской в Могилеве
Бярозы, што вырубілі на скверы на Першамайскай ў Магілёве. Скрыншот з роліка мясцовай жыхаркі

Таму размова пра тое, што гараджане павінны берагчы тое, што для іх робіць горад, магла б быць больш глабальнай. Урэшце, калі пашкоджаную пляцоўку можна аднавіць перад адкрыццём — гэта добра. Але значна больш складана аднавіць тое, што знікае з горада на гады: старыя дрэвы, зялёныя зоны і іншыя элементы гарадскога асяроддзя.

Чытайце таксама: «Все вытекает через вверх». В Могилеве разгорается новый скандал вокруг биотуалета на Дубровенке

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: