У снежні 2025 года ў Беларусі адбыліся самазабойствы сярод школьнікаў. Два з іх адбыліся ў Гомелі: адзін загінулы быў вучнем 11-га класа ў раёне «Сельмаш», другі — шасцікласнікам з «Навабеліцы».
Чытайце таксама: У Гомелі вучань наклаў на сябе рукі пасля канфлікту з адміністрацыяй школы
Важна адзначыць, што інфармацыя пра суіцыды паступіла ад незалежных гомельскіх медыя, «Флагшток» і «Штодзень». Пазней, 4 лютага, яе пацвердзілі афіцыйна ў пракуратуры Гомельскай вобласці, назваўшы агульныя лічбы загінулых, якая склала 7 чалавек.

Паводле інфармацыі «Штодзень», хлопец, які наклаў на сябе рукі ў раёне «Сельмаш», перад гэтым меў канфлікт з адміністрацыяй школы. Прычынай канфлікту стала самавыяўленне хлопца, у тым ліку ягоны знешні выгляд (у хлопца былі фарбаваныя валасы і нефармальны стыль адзення).
Па звестках незалежнага выдання, хлопцам быў ужыты бацькоўскі пісталет, зарэгістраваны ў законным парадку. Бацька хлопца не з’яўляецца сілавіком. Кіраўніцтва школы і следчыя органы, у сваю чаргу, не давалі ніякіх падрабязных каментароў адносна гэтага і іншых падобных інцыдэнтаў.
Нагадаем, што за папярэднія гады статыстыку па самазабойствах падлеткаў па вобласці, так і па краіне, не публікавалі.
Што сказалі ў пракуратуры
Пракурор Гомельскай вобласці Алег Аўдзей падчас прэс-канферэнцыі для дзяржаўных СМІ прывёў канкрэтныя лічбы па статыстыцы смерцяў падлеткаў, закрануўшы і колькасць загінулых праз суіцыд. Ён падкрэсліў, што большасць няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх здарылася з-за недастатковага кантролю з боку бацькоў. Пракурор упэўнены, што «пра гэта трэба больш казаць».
Іншых каментароў наконт здарэнняў у пракуратуры не далі.

Нагадаем, што пасля трагедый у Гомельскім гарвыканкаме праходзіла паседжанне камісіі па справах непаўналетніх, на якім абмяркоўвалі ўзмацненне мераў па папярэджанні суіцыдаў і парасуіцыдаў сярод падлеткаў. Паведамлялася, што «падставай і прычынай для правядзення пашыранага пасяджэння сталі трагічныя здарэнні, цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, якія за апошні месяц былі зарэгістраваны як у Гомелі, так і ў раёнах вобласці».
Не першыя здарэнні ў краіне
Такія выпадкі ў беларускіх школах здараюцца не ўпершыню. У кастрычніку 2025 года з акна жодзінскай школы выпаў вучань пятага класа. Школьніку аказалі медыцынскую дапамогу, ягонаму жыццю нічога не пагражае. Аднак акалічнасці сітуацыі невядомыя дагэтуль, бо следчыя органы не апублічвалі падрабязнасці, хаця абяцалі гэта зрабіць.
У мясцовых інфармацыйных каналах гучала версія, што хлопец мог гэта зрабіць праз «дрэнную» атрыманую адзнаку. Гэтую версію пазней пацвердзілі і вучні школы. Аднак само кіраўніцтва школы адмовілася даваць каментары на гэты конт. У аддзеле па адукацыі Жодзінскага гарвыканкама таксама адмовіліся каментаваць сітуацыю. Па стане на канец кастрычніка гэтага года Следчы камітэт абяцаў даць тлумачэнні Onliner, як толькі «тое дазволіць следчая сітуацыя». Аднак і праз чатыры месяцы ніякай афіцыйнай інфармацыі так і не з’явілася.

Па словах крыніц Onliner, пасля інцыдэнту настаўнікаў Жодзінскага раёна абавязалі зачыняць на перапынках кабінеты і не пакідаць дзяцей адных.
Атрымліваецца, што сітуацыі, якія могуць высветліць магчымую некампетэнтнасць педагогаў або несправядлівыя рашэнні ў дачыненні да вучняў, застаюцца без усялякіх тлумачэнняў з боку школьнага кіраўніцтва, так і аддзелу па адукацыі. На гэта ўказвае нежаданне адміністрацыі навучальнай установы, так і следчых органаў, даваць хоць якія каментары на гэтую тэму ў апошнія гады.
Чытайце таксама: Самазабойствы школьнікаў у Беларусі: чаму школа не становіцца апорай для дзяцей
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: