Палессе заўсёды славілася сваёй працавітасцю і раннімі ўраджаямі. Гэтай вясной жыхары аграгарадка Валішча, што ў Пінскім раёне, вырашылі не чакаць майскіх святаў і ўжо вывелі тэхніку ў поле.
Посмотреть в Threads
Сваімі поспехамі яны падзяліліся ў Threads: «Беларусы, ці пасадзілі вы ўжо картоплю? Мы на Палессі так».
Гэтае простае пытанне стала сапраўдным дэтанатарам. У каментарыях пачалася маштабная перапіска: ад Гродна да Полацка, ад Віцебска да Гомеля. Беларусы пачалі мерацца надвор’ем, тэхналогіямі пасадкі і нават веданнем сартоў.
То, что вы читаете и смотрите в сети, касается только вас. Никто не должен подглядывать за вашим экраном и считать ваши лайки. Включайте Bglobal VPN — будьте невидимы для любых систем слежки. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Чытайце таксама: Брестская область — среди лидеров: сколько автомобилей приходится на 1000 жителей в Беларуси
Палессе ўжо ў полі
На Піншчыне, мяркуючы па адказах, многія справіліся з пасадкай раней за іншых.
- «Мы на Піншчыне дзве тыдні як пасадзілі — ужо першыя ўзышлі. Сёння пасеяла агуркі ў грунт, праўда пад плёнку».
- «Зроблена. Таксама бульбу сёння закапалі».
На Гарадзеншчыне меркаванні падзяліліся. Адны ўжо «закапалі» сарты «Маніфест» і «Скарб», а іншыя скардзяцца на холад: «У нас яшчэ замаразкі кожную раніцу, якая пасадка!»

Поўнач і цэнтр: «Яшчэ марозы»
Чым далей на поўнач, тым больш асцярожнасці.
- «Ранавата. Яшчэ месцамі замаразкі па глебе. Віцебская вобласць».
- «У нас на Докшыччыне яшчэ тыдні два чакаць трэба, бо ўначы -3 сёння было».
- «Не раней за другую дэкаду траўня… У халоднай зямлі з тае бульбы ўсё адно нічога не будзе».
Хтосьці пісаў пра -1, хтосьці нават пра -7 уначы. Людзі не хочуць паўтарэння сітуацыі, калі раннюю бульбу «пабіла» холадам.
«У 9.05 ужо было пасаджана!»
Былі і кароткія справаздачы:
- «У 9.05 ужо было пасаджана!»
- «У нашай вёсцы амаль усе ўжо пасадзілі».
- «Мінская вобласць — пакуль толькі падрыхтоўчыя працы».
Хтосьці толькі «адну бараздзёнку праверыць тэхніку», а хтосьці ўжо паставіў кропку ў вясновых клопатах.

Хто не садзіць — купляе
Не абышлося і без гумару. Некаторыя беларусы шчыра прызналіся, што «бульбяная ліхаманка» іх не закранула. Знайшліся і тыя, хто напісаў проста: «Не, мы купляем у краме», «Не, спадзяемся есці вашу», «Да дзеда не паехаў…».
Для часткі беларусаў агарод даўно перастаў быць неабходнасцю. Але для многіх у рэгіёнах бульба па-ранейшаму застаецца асновай хатняй эканоміі.
Трохі настальгіі
Размова нечакана выйшла за межы агратэмы.
«О вы з Валішча? Мая вёска Вулька-Лаўская, амаль каля вас)»
А далей — успаміны: «У нас у Валішчы раней было шмат моладзі, кожны вечар улетку выходзілі гуляць, клуб працаваў… а зараз, на жаль, ужо такога няма».
Допіс пра бульбу стаў нагодай паразважаць пра жыццё вёскі — пра тое, як яна змяняецца і паступова губляе моладзь.
Бульба як індыкатар краіны
На першы погляд — звычайная вясновая размова. Але за ёй значна больш.
Пасадка бульбы ў Беларусі — гэта не проста агратэхнічная справа. Гэта традыцыя, звычка разлічваць на сябе, спосаб падстрахавацца на зіму.
І пакуль у вялікіх гарадах абмяркоўваюць кошты і эканоміку, у аграгарадках вырашаюць канкрэтнае пытанне: калі зямля дастаткова прагрэецца, каб «бульба пайшла».
Пераклічка з Валішча паказала простую рэч: Беларусь па-ранейшаму жыве па надвор’і і па зямлі. А пытанне «пасадзілі ці не?» аб’ядноўвае людзей мацней, чым любыя афіцыйныя навіны.
Чытайце таксама: Гродзенцы распавялі, куды лепш не ўладкоўвацца на працу
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: