У TikTok з’явілася некалькі відэа, у якіх жыхары Бабруйска паказалі стан фантана ў гарадскім парку культуры і адпачынку.
На кадрах відаць, што збудаванне патрабуе рамонту: у некалькіх месцах абвалілася абліцавальная плітка, на сценках з’явіліся глыбокія расколіны, а чаша фантана месцамі пакрылася густым пластом зялёных водарасцяў. Побач з фантанам ляжаць адарваныя бетонныя пліты, што таксама выклікала пытанні ў гараджан.
Чытайце таксама: «Яма за ямай, адна суцэльная чача». Жыхары завулка ў Слуцку зноў просяць зрабіць дарогу
Жыхары звярнулі ўвагу не толькі на занядбаны выгляд самога фантана, але і на агульны стан парка, які, на іх думку, ужо даўно патрабуе маштабнага добраўпарадкавання.
@anastasia.shabeln♬ оригинальный звук — Anastasia Shabelnik
@ssovvaa Центральный городской парк Время идет, а ничего не меняется #бобруйск #парк #фонтан ♬ оригинальный звук — ssovva_
У каментарах пад відэа карыстальнікі не засталіся абыякавымі:
- «Нібыта нейкая зона адчужэння».
- «Навошта нам фантан? Лепш яшчэ дзесяць клумбаў у выглядзе букетаў, парасонаў ці піяніна зрабіць. Або слова «ПЕРАМОГА» ў тры паверхі. А фантан, відаць, не патрэбны».
- «Вось таму я і не хаджу ў парк. У нас няма ні парка, ні аквапарка, затое гандлёвых кропак хапае».
Пасля ролікаў фантан пачалі чысціць
Праз некаторы час у TikTok з’явілася яшчэ адно відэа. На гэты раз жыхарка горада паказала, што да фантана прыехала спецыяльная тэхніка, а супрацоўнікі камунальных службаў пачалі яго прамываць магутнымі струменямі вады.

Аднак і пасля гэтага жыхары адзначылі, што адна ачыстка не вырашае праблему.
- «Можа ўсё ж возьмуцца за рэканструкцыю парка? Было б выдатна».
- «Мне здаецца, адміністрацыя горада калісьці да гэтага дойдзе. Толькі пытанне — калі? Горад жа немаленькі, а месцаў для адпачынку амаль няма».
- «Парку патрэбна поўная рэстаўрацыя. Апошні раз я была там даўно, але ўжо тады было страшна глядзець на такую разруху. Людзям патрэбна месца, дзе можна адпачыць. Кажуць, што ў Бабруйску нядрэнны мэр — дастукайцеся да яго».
@divak_el «Работы ведутся» Наконец чистят фонтаны ⛲️ БОБРУЙСК, ПАРК ОТДЫХА🫰🏻 #бобруйск #парк #фонтан #рекомендации #блог ♬ оригінальний аудіозапис — ELUVION×Lunexia
Пра неабходнасць рамонту гаварылі яшчэ летась
Праблемы гарадскога парка абмяркоўваліся яшчэ ў 2025 годзе. Тады пасля шматлікіх зваротаў бабруйчан старшыня Бабруйскага гарвыканкама выязджаў на месца разам з прадстаўнікамі аддзела культуры і кіраўніцтвам парка.
Паводле паведамленняў гарадскіх уладаў, ужо тады было прызнана, што парку неабходныя маштабныя работы: замена тратуарнай пліткі, рамонт фантанаў і атракцыёнаў, азеляненне тэрыторыі, а таксама добраўпарадкаванне азёр за кінатэатрам «Мір».
Дырэктар парка пасля сустрэчы заяўляў, што ўсе агучаныя праблемы ўзятыя на кантроль і работа ў гэтым кірунку будзе весціся.
Аднак у 2026 годзе, як паказваюць відэа мясцовых жыхароў, стан фантана істотна не змяніўся. Пасля таго як тэма атрымала розгалас у сацыяльных сетках, камунальныя службы правялі толькі яго ачыстку.
Самі бабруйчане спадзяюцца, што гэтым справа не абмяжуецца і пасля шматлікіх скаргаў улады ўсё ж вернуцца да пытання комплекснай рэканструкцыі гарадскога парка, пра неабходнасць якой гаварылі яшчэ год таму.
Чытайце таксама: «Как на кладбище»: новый арт-объект у «Бобруйск-Арены» вызвал недоумение у местных жителей
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: