Яшчэ ў канцы мінулага года ў вядомай гасцініцы «Турыст» у Гродна з’явіўся ўласны TikTok-акаўнт. У відэа, што публікуюцца, супрацоўнікі актыўна запрашаюць беларусаў засяліцца ў гатэль, абяцаючы добрыя ўмовы і камфорт. Аднак адзін з ролікаў выклікаў шквал крытыкі сярод беларусаў. Як апынулася, такія водгукі «Турыст» атрымоўвае не ўпершыню.
Чытайце таксама: Вяртанне ў СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам
На адным з ролікаў, які апублікавалі ў TikTok-акаўнце, відаць нумары гасцініцы. У некаторых з іх — сучасны рамонт, на іншых — састарэлы. Гэта пацвярджае і выбар пакояў на самім сайце «Турыста»: там бронь адноўленых нумароў даражэйшая, чым тых, што не рамантаваліся працяглы час.
@grodnoturist Не упустите возможность насладиться комфортом и гостеприимством в гостинице «Турист»! 🏨 У нас вы найдете уютные номера на любой бюджет. Бронируйте понравившийся вариант на нашем сайте или по номеру +375447860877. #ГостиницаТурист #Гродно #отдыхгродно #отдыхвбеларуси ♬ оригинальный звук — Гостиница «Турист» Гродно
У каментарах відэаролікам у TikTok, дзе паказалі розныя варыянты пакояў, супрацоўнікі гасцініцы назвалі кошт ад 100 бел. руб.
На самім сайце цана выглядае большай: ад 110-130 бел. руб. за адну ноч (за аднамесны нумар са старым рамонтам) да 250 бел. руб. (за нумар з добрым рамонтам).


Што не спадабалася беларусам
Як вынікае з каментароў пад відэа, многія беларусы не выглядаюць задаволеныя ўмовамі ў гатэлі. На меркаванне карыстальнікаў TikTok, заяўленая цана не адпавядае камфорту, які абяцаюць госцям «Турыста».

Асобную ўвагу беларусы звярнулі на стан пакояў, якія «даўно не рамантаваліся». Іншых людзей здзівіў агульны кошт за ноч у гатэлі, які «перавышае цану броні за кватэру» на адну ноч.
- «Нашмат прасцей зняць кватэру».
- «Гэта антырэклама».
- «У якім годзе вы загразлі?».
- «Савецкі саюз».
- «Лепшую кватэру можна зняць праз дарогу».
- «Як у сяле».
- «Хацеў у тым годзе на чатыры дні зняць нумар, танней выйшла кватэру і выгод больш».
- «Цэны — космас, а нумары жахлівыя».
Варта адзначыць, што падобныя скаргі на гасцініцу ўзнікаюць не ўпершыню. У Google-водгуках людзі адзначалі і іншыя мінусы «Турыста».
- «У маім нумары быў кандыцыянер. Паставіў на 30 градусаў, але нармальна ён тэмпературу не выдаваў. У туалеце на ванне грыбок, які спрабавалі замазаць герметыкам. Як па мне, дык тры з мінусам».
- «Пакой прахалодны і па-савецку стары. Цалкам цярпімы».
Былі і тыя наведвальнікі, якіх задавальнялі ўмовы пражывання, аднак у іх з’явіліся пытанні да адпаведнасці нумароў катэгорыі люкс. Так, адна жанчына распавяла, што пры бранаванні «люксавага нумара», ёй не забяспечылі ў ім належнай прыборкі:
- «Збянтэжыла пытанне рум-сэрвісу, ці патрэбная мне прыборка. У сэнсе? Хіба яна не мусіць быць аўтаматычнай пры пражыванні ў люксе? Уборка абмяжоўваецца вынасам смецця, замяніць ручнікі трэба прасіць. Нават той ручніе, які ляжыць на падлозе, не мяняюць, накшталт, так і трэба. з 26 па 30 траўня не тое, што не мянялі бялізну, ні разу не заправілі ложкі і, здаецца, далей ваннай у пакоі не заходзілі».
Чытайце таксама: «И вдруг я оказалась в СССР»: беларуска рассказала о гостинице «Припять» в Пинске — власти внезапно вспомнили о ремонте
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: